Неделя белорусского языка

Дата: 24 февраля 2025 в 09:13
55 просмотров

21 лютага, пяты дзень тыдня беларускай мовы і літаратуры прайшоў у нашай школе пад дэвізам:?"Роднай мове дай разгрузку, размаўляй па-беларуску!", які быў прысвечаны міжнароднаму Дню роднай мовы.
?Быў падрыхтаваны інфармацыйны стэнд: " 6 прычын размаўляць па-беларуску ". Вучні і настаўнікі аб’ядналіся, каб нагадаць усім, чаму так важна размаўляць на сваёй роднай мове і прынялі ўдзел у акцыі :"Створым разам воблака слоў : "Любімае слова па-беларуску".
?Нашы дзяды і прадзеды гаварылі па-беларуску, і мы павінны працягваць іх справу.
Мы верым, што кожны з нас можа зрабіць свой уклад у захаванне і папулярызацыю роднай мовы. Давайце размаўляць па-беларуску кожны дзень!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.