Неделя беларусского языка

Дата: 19 февраля 2025 в 09:18
57 просмотров

У рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры сёння прайшла гульня " Збяры пазл" і "Перакладзі слова па-беларуску".
Гэта цікавы і карысны спосаб вывучэння беларускай мовы ў школе.
Мэта гульні простая, але захоплівае :вучням трэба складаць пазлы, на якіх напісаны словы на іншай мове, і перакласці іх на беларускую. Гэта дапамагае пашырыць слоўнікавы запас, паляпшае разуменне мовы і робіць працэс навучання больш яскравым і захапляльным. Кожны пазл трэба не толькі перакласці, але і правільна сабраць.
А яшчэ гэта весела! Вучні гулялі як самастойна, так і ў камандзе.
Перамогу атрымалі вучні 9 класа, якія сабралі больш пазлаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.