Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Дзень роднай мовы

Дата: 21 февраля 2022 в 23:31
Автор: Цурко Т. С.
123 просмотра

Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца 21 лютага

З легендаў i казак былых пакаленняў,
З калосся цяжкога жытоў i пшанiц,
З сузор'яў i сонечных цёплых праменняў,
З грымучага ззяння бурлiвых крынiц.
З птушынага шчэбету, шуму дубровы,
I з гора, i з радасцi, i з усяго
Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
Святынi народа, бяссмерця яго, –
Ты выткана, дзiўная родная мова.
Сёння ў свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля іх захавання, садзейнічання прызнанню і выкарыстанню ў 1999 годзе раўэннем ЮНЕСКА быў абвешчаны Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага.
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта. І беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная. Дзень роднай мовы у школе быў урачыста адкрыты вучнямі 8 класа ў нацыянальных касцюмах. Да свята роднай мовы быў выкананы тэматычны стэнд, а таксама падрыхтавана выстава беларускай літаратуры “Шануйце роднае слова”.
Мова жывая, пакуль на ей гавораць. Дзень роднай мовы – нагода яшчэ раз задумацца пра лёс і будучыню той, якую мы завем нацыянальнай і матчынай.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.